13.03.2018 / 19:52

Шэйман распавёў Лукашэнку, як з'ездзіў у Зімбабвэ 9

Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка прыняў з дакладам кіраўніка спраў прэзідэнта Віктара Шэймана. Шэйман распавёў пра свой візіт у краіну Зімбабвэ, якую ён наведаў па даручэнні Лукашэнкі.

Паведамляецца, што адбыліся перагаворы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, першым віцэ-прэзідэнтам, а таксама з іншымі міністрамі.

У ходзе перагавораў былі дасягнуты дамоўленасці і падпісаны кантракты на суму амаль $58 мільёнаў, у тым ліку па пастаўках беларускіх трактароў на $43 мільёны і тэхнікі для лясной гаспадаркі на $15 мільёнаў. Размова ішла таксама аб стварэнні зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай і горназдабыўной тэхнікі.

Сайт кіраўніка дзяржавы сцвярджае, што Зімбабвэ гатовая выкарыстаць беларускі вопыт па рэкультывацыі зямель і ірыгацыі засушлівых раёнаў. Па словах Віктара Шэймана, прапрацоўваюцца магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне электраэнергетыкі і геолагаразведкі.

0
е / Адказаць
13.03.2018 / 20:05
Мабыць вярнулi Венесуэльскiя iнвестыцыi 
0
Transit / Адказаць
13.03.2018 / 20:10
Аб вым яны там думаюць? Гадавая iнфляцыя у Зiмбабве 348%. Будзе самы наш надзежны тарговы партнер пасля Венесуэлы. Колькi Шэйману з кампанiяй паездка абышлася у Афрыку пасярод зiмы?
0
Один / Адказаць
13.03.2018 / 20:22
И чем Зимбабве собирается рассчитываться за чудеса белорусского автопрома? И
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру