13.03.2018 / 20:24

Украіна выправадзіла студэнта-паляка, які спаліў украінскі герб у каміне ФОТЫ 14

СБУ выправадзіла з Украіны грамадзяніна Польшчы, студэнта аднаго з вышэйшых навучальных устаноў Цярнопаля, за публічны здзек над стылізаваным малюнкам герба Украіны, паведамляе прэс-служба СБУ ў Цярнопальскай вобласці.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што 19-гадовы паляк падчас адпачынку з сябрамі ў установе грамадскага харчавання публічна спаліў у каміне стылізаваную выяву малога герба Украіны, што ўпрыгожвала сцяну залы.

«З прычыны адсутнасці ў дзеяннях замежніка складу злачынства і адначасовай неадпаведнасці яго далейшага знаходжання ва Украіне інтарэсам забеспячэння бяспекі нашай дзяржавы, 12 сакавіка правапарушальніка прымусова вярнулі на тэрыторыю Польшчы з забаронай ўезду ва Украіну тэрмінам на тры гады», — гаворыцца ў паведамленні.

У СБУ патлумачылі, што прымусова выправадзілі студэнта за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў, якія адкрыта прыніжалі нацыянальны гонар і годнасць украінцаў, а таксама маглі прывесці да распальвання нацыянальнай нянавісці.

14
Мікола))) / Адказаць
13.03.2018 / 20:46
Калі Ўкраіна асудзіць некаторых украінскіх нацыяналістаў, якія ў 1990-1992 гг. ваявалі за расейскую армію і прыднястроўскіх лугандонцаў за парушэньне дзяржаўнай цэласнасьці Рэспублікі Малдова (толькі яны думалі што гэта тэрыторыя адыйдзе да Ўкраіны - не Расеі). Цікава як расейская армія Лебедзя ўвогуле зьявілася ў Малдове, калі ў Малдовы і Расеі няма мяжы, а паміж Малдовай і Расеяй знаходзіцца Ўкраіна (між іншым, ужо ў 1991-1992 гг. пачаўся ўкраіна-расейскі канфлікт за Крым і іншыя вобласьці).
9
Алесь Нязгода / Адказаць
13.03.2018 / 20:49
Нічога сабе, дэпартацыя і ўсё? Павінен быў яшчэ пакаранне атрымаць!
7
Lex / Адказаць
13.03.2018 / 20:53
Красавы!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру