13.03.2018 / 21:17

«Каму гэта яны даюць 24 гадзіны?» — расійскае МЗС вуснамі Захаравай абурылася ўльтыматумам Тэрэзы Мэй 49

Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава абурылася ультыматумам прэм'ера Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй па «справе Скрыпаля». Пра гэта Захарава распавяла ў эфіры «Расія 1» у праграме «60 хвілін».

«Ніводны чалавек не можа выйсці перад парламентам сваёй краіны і сказаць: «Я даю Расіі 24 гадзіны». А гаворка ідзе пра Лондан, які з'яўляецца сталіцай ядзернай дзяржавы Каму гэта, на што яны даюць 24 гадзіны?!»- сказала Захарава.

Паводле яе слоў, калі прэм'ер-міністрам краіны з'яўляецца чалавек, які не мае дачынення да знешняй палітыкі, «пабудаваў кар'еру на папулізме» і «не ведае» аб канвенцыях па забароне хімзброі, то для яго ў рамках дазволенага «выйсці і пачаць палохаць».

Паводле яе слоў, у Брытаніі няма ніякіх рэальных доказаў датычнасці Расіі да атручвання Скрыпаля. «Пра яд ніхто нічога не ведае. Давайце казаць сумленна і аб'ектыўна. Ні Тэрэза Мэй, у якой няма ніякіх рэальна фактаў на руках.

Яе брыфінгуе незразумела хто і незразумела як», - заявіла супрацоўніца МЗС РФ.

У панядзелак прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, выступаючы ў парламенце, заявіла аб верагоднай датычнасці Расіі да атручвання экс-разведчыка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсберы.

7
Дед Мороз / Адказаць
13.03.2018 / 21:24
убийцам
4
Лапух / Адказаць
13.03.2018 / 21:31
Ну вось вам і здек: 
- А вы дакажыце, што гэты расея;
- Дайце зразкі атруты, мы вам не верым;
- дайце матэрыалы па іншых забойствах(Літвіненка ....)
- русафобская палітыка захада;
- нападкі на святыя выбары Пуціна;
- зноў рускіх "обіжают"..
..........
Ад іх нагласці захаднікі ў тупар увайшлі, і пачалі заікацца.

Гэта вайна, прачніцесь ужо, ГІБРЫДНАЯ ВАЙНА УЖО ІДЗЕ !
173
Ефим / Адказаць
13.03.2018 / 21:35
Ну и правильно сказала!
Как бы мы не относились к руководству России, кроме руководства, есть и наши, славяне!
Доказательств нету, политическая игра!!
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру