13.03.2018 / 21:24

Указка і электрашокер для «выхавання». У Барысаве судзяць прапаршчыка з Пячэй за дзедаўшчыну 17

У Барысаве судзяць прапаршчыка з 72-га вучэбнага цэнтра ў Пячах, паведамляе Tut.by. Гэта справа не звязана са смерцю Коржыча, хоць была заведзеная пасля татальнай праверкі ў частцы. Мужчыну абвінавачваюць у перавышэнні паўнамоцтваў, абразе салдат і атрыманні ад іх хабараў. Суд пачаўся яшчэ ў лютым, але пра працэс стала вядома толькі сёння.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by.

На судовай лаве — 25-гадовы прапаршчык Ігар Хішчанка з 59-й школы, дзе рыхтуюць спецыялістаў па эксплуатацыі і рамонце аўтатэхнікі. На перыяд разгляду яго адхілілі ад службы і ўзялі пад варту.

Мужчыну абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. І калі за абразу салдат яму пагражае толькі арышт на некалькі месяцаў, то за перавышэнне паўнамоцтваў або хабар — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Пацярпелымі па справе прызнаныя 18 чалавек, якія праходзілі службу ў Пячах ў 2016-м. У асноўным тады яны былі радавымі і падпарадкоўваліся старэйшаму па званні Ігару Хішчанку. Яшчэ амаль два дзясяткі чалавек, калегі, праходзяць сведкамі.

Хлопцы ўжо адслужылі і вярнуліся дадому ў розныя гарады і вобласці Беларусі. Таму цяпер іх дапытваюць па відэасувязі. Некаторыя ў дзеяннях прапаршчыка не бачаць чагосьці «крымінальнага», але прызнаюць: у статуце такое не прапісана.

Па матэрыялах справы, Хішчанка не раз біў салдат спецыяльным скруткам з газет, пераматаным скотчам. Або ўказкай, якая аднойчы зламалася ад удару.

У матэрыялах справы значыцца, што прапаршчык караў падначаленых фізічнымі практыкаваннямі пасля заняткаў. Напрыклад, «фінскі лыжнік» (рукі за галаву і скачкі з аднаго калена на іншае) або «Кока-Джамба» (прысяданне і скачок з гэтага становішча ўверх з выцягнутымі рукамі). Каб ускладніць задачу, салдата прымушалі апранаць бронекамізэльку або процігаз.

Пацярпелы Антон Прыбыткін, 24-гадовы трактарыст з Камянецкага раёна, добра памятае пра выкарыстанне электрошокера абвінавачаным.

Таксама пацярпелы атрымліваў па ягадзіцах скруткам з газет за «напэўна, я перашкодзіў прайсці», а яшчэ указкай. Памятае, як хадзіў з таварышамі ў буфет, за што «трэба было нешта купіць прапаршчыку». Напрыклад, пачак цыгарэт. Іншыя распавялі, як куплялі прапаршчыку піцу ці кока-колу. Усё за свой кошт.

Следчым хлопец таксама казаў, што прапаршчык пастаянна словамі прыніжаў курсантаў: «Не ведаю, з якой прычыны, здавалася, што мы вечна ўсё робім не так».

Адвакат прапаршчыка ўдакладніла ў пацярпелага, ці прыніжаліся такім чынам яго гонар і годнасць? Хлопец кажа, што не.

— А калі тры нарады па-за чаргой, таксама б не закранула? — удакладніў суддзя.

— Не.

— Так што для вас лепей: пайсці ў нарад ці?..

— Калі шчыра, мне ў нарадзе не падабалася, лепш атрымаць па ягадзіцах, — смеючыся, заявіў малады чалавек.

— Гэта значыць, у царскай арміі вы б прыжыліся …

На пытанне суда, якое пакаранне варта прызначыць прапаршчыку, абодва адказалі: строга не трэба.

У адрозненне ад іншых дапытаных, 25-гадовы сведка Уладзіслаў Абухоўскі адразу заявіў: у яго стаўленне да фігуранта зусім не «нармальнае».

— У яго заўсёды была непрыязнасць да салдатаў. Увечары «раздаваў»: каму скруткам па галаве, каму па плячах. Дзеля забавы, напэўна, — распавядае былы радавы, а цяпер працаўнік вагоннага дэпо. Паводле яго слоў, салдаты пры гэтым нічога не парушалі.

А вось за парушэнні прапаршчык караў рамянём, біў нават у машонку.

Ці прызнае сам прапаршчык віну, пакуль невядома. Яго яшчэ не дапытвалі ў судзе. Хоць адзін з пацярпелых згадаў: падчас іх вочнай стаўкі Хішчанка прасіў прабачэння, «што няправільна рабіў».

Вайскоўцу прад'яўленае абвінавачванне па ч.1,2 арт. 430 (Атрыманне хабару, паўторна), арт. 444 (Абраза начальнікам падначаленага ў сувязі з выкананнем абавязкаў вайсковай службы), ч.1 арт. 455 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч.2 арт. 455 (Перавышэнне паўнамоцтвамі, спалучанае з гвалтам), а таксама па ч.1 арт. 14 і ч.2 арт. 455 (Замах на перавышэнне ўлады або паўнамоцтваў).

1
Žvir / Адказаць
13.03.2018 / 21:51
На пытанне суда, якое пакаранне варта прызначыць прапаршчыку, абодва адказалі: строга не трэба.
https://nn.by/?c=ar&i=206193
Nu, naturaļna, nia treba stroha, nadavac` pasam pa mašoncy, dy hazetaj pa sr*cy, i chopic` z jaho. A kali sur`jozna -  dziasiatačku ūvalic`, sama toje. Bo ūsie jahonyja dziejaņni -  heta jašče taksama i rasklad uzbrojennych silaū. 
1
Алех 2 / Адказаць
13.03.2018 / 22:30
Отвлечение внимания от дела коржича.
9
Владимир / Адказаць
13.03.2018 / 22:34
Я служил 91-93. Это была по-факту СА. Били только срочники срочников, офицер - - срочника, крайний случай, без всех, серьёзный "залёт". Брать деньги могли только "старики" и то только из "пайка". Родители меня не баловали, да и сам не из баловных... Выводы делайте сами...
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру