13.03.2018 / 23:56

Яшчэ адна справа з вучэбнага цэнтра ў Печах: падпалкоўніка судзяць за хабар 13

За атрыманне хабараў у Барысаве судзяць падпалкоўніка з вучэбнага цэнтра ў Печах. Мужчыну пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, піша Tut.by

Фігурантам па справе праходзіць падпалкоўнік К., якога абвінавачваюць па ч. 1, 2 арт. 430 КК (Атрыманне хабару, паўторна). Пра гэта tut.by паведаміў вядучы спецыяліст суда Барысаўскага раёна Дзмітрый Крывела.

Паводле санкцыі артыкула, мужчыне пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Да затрымання ён быў начальнікам фізпадрыхтоўкі і спорту ў 72-м Аб'яднаным навучальным цэнтры.

«Абвінавачваецца ў тым, што пры правядзенні праверак фізпадрыхтоўкі патрабаваў асабіста або праз іншых асоб набываць для сябе спіртное і прадукты харчавання. Іх потым прымаў за ўтойванне сапраўднага становішча спраў аб стане фізпадрыхтоўкі і выстаўленне станоўчых ацэнак», — удакладніла прадстаўнік Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Працэс ідзе паралельна з тым, як у Барысаве за хабар, перавышэнне паўнамоцтваў і абразы салдат судзяць прапаршчыка з Печаў. Дзве справы паступілі ў суд амаль у адзін час, але ў СМІ пра іх раней не паведамлялася.

Чарговае паседжанне па справе пройдзе 14 сакавіка.

1
Палясоўшчык / Адказаць
14.03.2018 / 07:39
Войска "баці" ўсё спілося :
Да маразму - давялося !
Ніхто "бацю" не ўратуе ,
Бо з народам - ён ваюе !
1
Пануры / Адказаць
14.03.2018 / 07:48
Ну усё, зарас жанчыне якая падабаецца, але займае пасаду шакалад I шампанскае не насi.
1
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
14.03.2018 / 08:45
У нас супер взятки ..))  50 долларов , 1500 долларов подарки копеешные .. ( и Россия также здесь присутствует ) Про страны бывшего СССР , азиатские не говорю , так как там издревне нет понятия "взятка" .Там просто подарки . Менталитет такой .)
В той же Америке прежде чем взять денежки чиновник или полицейский посчитает . Какая у него зарплата , сколько он отсидит если возьмёт деньги , сумму выхода под залог  и так далее ..  )
Так , что бы получилось ,что он не зря сидел за взятки  ..))

Так кто из нас теперь тупой МЫ или Американцы ?   )))))
А прапорщики наши и другие интенданты? .. Так ещё Суворов сказал , что через год службы можно вешать любого интенданта без разбору..))

Всё от бедности и безысходности ... На среднюю  зарплату даже полковника 300 -400 долларов можно жить ( только еда ) не больше 2 недель если есть семья .

Никого не жалею , но эта наша реальность ..
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру