Руслан Вашкевіч і Адам Глёбус

Фота Андрэя Лянкевіча

25 траўня ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Скарыны, 47, ст. мэтро «Плошча Якуба Коласа»), адбылася прэзэнтацыя новага праекту славутага мастака Руслана Вашкевіча – «ХЭ». Гэты мастак – самы вядомы прадстаўнік сучаснага беларускага авангарду. Руслан Вашкевіч – мастак з інтэлектуальна-іранічай інтуіцыяй.

Ягоны праект «ХЭ» – новы від выяўленчага мастацтва, вынайдзены самім Вашкевічам. Сутнасьць «ХЭ» палягае на «жывапісных лінейных іміджах», што нагадваюць і дратовыя карункі і малюнкі вугалем. Але, перадусім – гэта жывапіс. Жывапіс, да суаўтарства ў якім запрашаюцца й гледачы, бо колер – гэта ня ўласнасьць адно аўтара. Колеры належаць усім. Зрэшты, і без таго гледачам сумна на выставе ня будзе. Вось – бязьмежна шчасьлівы музыка бе нагі, які грае нешта, зрахумелае адно ягонай глуханямой прыяцельцы («Аднаногі бандыт»), а вось – адрэзаная галава, якая ляжыць на кнізе, пэўна захапляльнае чытанкі, і сквапна ссе цмачок («Юдыф»). А гэта ё– самае што ні ёсьць «аральнае» штучнае дыханьне і спакусьліва прыўзьнятая спадніца («Зьнесеныя ветрам»). А хіба ж ня тое самае жаданьне зьяўляецца вытокам памкненьняў Руслана Вашкевіча, калі ён з нястомнай руплівасьцю стварае вобразы жаночай прыгажосьці і непаўторнасьці, што вызначаюць сутнасьць жанчыны? Такім чынам, творы Руслана Вашкевіча – гэта ня толькі мастацкія выявы самі па сабе і ня толькі рэалізацыя пэўнай тэмы, але і тое нябачнае, што стаіць за кожным вобразам, кожнай тэмай.

Не занудзіцца глядач. Гэткім кльтурным гэроям як Адам Глёбус і Ўладзімер Колас то пэўна не было нудна на вясёлым вэрнісажы.

Выстава працягнецца да 10 чэрвеня.

СХ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0