14.03.2018 / 09:05

Імя Валянціны Мацвіенка з'явілася ў матэрыялах «какаінавай справы» 12

У справе аб аргенцінскім наркатрафіку з'явілася імя старшыні Рады Федэрацыі Валянціны Мацвіенка. Бізнэсмэн Андрэй Кавальчук, якога лічаць гаспадаром буйной партыі какаіну, патрабуючы пераслаць багаж праз дыппошту, заявіў, што частка «рэчаў» з чамадана належыць менавіта Мацвіенка. Пра гэта гаворыцца ў паказаннях галоўнага сведкі абвінавачання — супрацоўніка пасольства Расіі ў Аргенціне Ігара Рогава.

Рогаў працуе ў пасольстве загадчыкам гаспадаркі з восені 2016 года. Менавіта ён, праводзячы агляд школы ў лістападзе 2016 года, знайшоў чамаданы з какаінам. Багаж, паводле матэрыялаў справы, належаў Кавальчуку. Пакінуць чамаданаў у пасольстве яму дазволіў былы загадчык гаспадаркі — Алі Абянаў. Цяпер ён таксама арыштаваны і з'яўляецца фігурантам справы.

«У адной з гутарак, наколькі памятаю, у ліпені 2017 года, Кавальчук спытаў: «Як там мае валізкі?» — гаворыцца ў паказаньнях Рогава. — Гэта быў першы раз пасля лістапада 2016 года, калі ён загаварыў пра гэта, відавочна, мяркуючы, што я павінен ведаць пра іх ад Абянава. Я зрабіў выгляд, што здзівіўся, так як Абянаў казаў мне пра скрынкі, а не пра валізкі і спраўдзіў у Кавальчука: «Там усё-такі валізкі, а не скрынкі?» На гэта ён мне адказаў, што так, на самай справе там валізкі, у якіх яго рэчы, рэчы Абянава і нават «рэчы Мацвіенка», маючы на ўвазе відавочна старшыню Савета Федэрацыі Мацвіенка В.І.».

0
!!! / Адказаць
14.03.2018 / 09:12
 Позорише.Тьфу!!!
9
петрок / Адказаць
14.03.2018 / 09:40
Ерунда полная. Валентина Ивановна кристально чистый человек. Как и все питерские....
0
микола / Адказаць
14.03.2018 / 10:11
Если  царь  уголовник,  то  бояре  почему  должны  быть  лучше
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру