Па старым стылі сёння 1 сакавіка, і ў пачатку ХХ ст. сяляне па першых днях варажылі, якой будзе вясна. 14 сакавіка (1 сакавіка па юліянскім календары) уяўляе сабою нібы вясну, наступны дзень — лета, 16 сакавіка — восень.

Дык вось, калі сённяшні дзень цёплы і свеціць сонца, то вясна і лета будуць цёплыя і асабліва добры будзе сенакос. Калі ідзе дождж — такой жа будзе вясна, і чакай ураджай на жыта.

Як дзень туманны, то пашанцуе з ураджаем на стручковыя расліны. 

Вось туману сёння аж занадта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0