14.03.2018 / 09:17

Святлана Сахоненка заваявала другі залаты медаль на Паралімпіядзе ў Пхенчхане 1

AP - БЕЛТА

Беларуска Святлана Сахоненка заваявала другі залаты медаль на XII зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане.

У вырашальным забегу спрынту на 1,5 км класічным ходам сярод слабавідушчых атлетаў разам са сваім партнёрам Раманам Яшчанкам, які вёў яе па дыстанцыі, яна перасекла фінішны створ першай.

Для Святланы Сахоненка гэта ўжо другі залаты медаль на зімовай Паралімпіядзе. Раней яна заняла першае месца ў гонцы на 15 км вольным стылем і стала бронзавым прызёрам у біятлоне на 6 км.

0
db / Адказаць
14.03.2018 / 09:48
Віншую, Малайчына!

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру