REUTERS / Ueslei Marcelino

REUTERS / Ueslei Marcelino

Адзначаецца, што на чорным рынку самую буйную купюру Венесуэлы можна набыць усяго за 50 цэнтаў ЗША.

Венесуэла ўвяла ў абарачэнне новую купюру ў 100 тысяч балівараў. Як паведамляе венесуэльскае Міністэрства сувязі і інфармацыі, новая купюра з'яўляецца пакуль самай буйной у краіне.

Аднак нягледзячы на тое, што ў Венесуэле дадзеная купюра з'яўляецца самай буйной, з-за высокага ўзроўню інфляцыі ў краіне 100 тысяч балівараў на чорным рынку можна купіць за 50 амерыканскіх цэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0