Google з чэрвеня ўвядзе забарону на рэкламу крыптавалют і першаснага размяшчэння токенаў (ICO).
Таксама пошукавік мае намер зрабіць больш жорсткімі правілы для рэкламы фінансавых прадуктаў з павышанай рызыкай, уключаючы бінарныя апцыёны.
Як новыя правілы адаб'юцца на прыбытках кампаніі ад рэкламы, у Google пакуль прагназаваць адмовіліся, паведамляе The Wall Street Journal.
У канцы студзеня аб адмове ад рэкламы крыптавалют, ICO і бінарных апцыёнаў абвясціў Facebook.