14.03.2018 / 11:00

15 сакавіка — прэзентацыя кнігі Марціна Полака з удзелам Марціновіча, Булгакава і Ганны Севярынец

У чацвер 15 сакавіка ў Галерэі Tut.by (пр-т Дзяржынскага, 57) пройдзе прэзэнтацыя беларускага перакладу кнігі Марціна Полака «Затушаваныя краявіды».

Гэтае выданне будзіць сумленне і памяць. Яно даводзіць, што ў нашай частцы Еўропы раскіданыя тысячы безыменных магілаў (і Курапаты, пра якія неаднаразова піша аўтар — гэта толькі кропля ў вялізным моры), дзе ляжаць людзі, памяць пра якіх была свядома сцёртая пануючымі тут рэжымамі.

Удзел у прэзентацыі бяруць аўтар Марцін Полак, пісьменьнік Віктар Марціновіч, рэдактар «Arche» Валер Булгакаў. Мадэратары прэзэнтацыі — Ганна Севярынец і Валер Каліноўскі.

Пачатак імпрэзы а 19:00. Уваход вольны.

Марцін Полак

(Martin Pollack, нар. у 1944 г.) — аўстрыйскі празаік, перакладчык, журналіст. Піша пра гісторыю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку лёсы ўсходнееўрапейскага габрэйства. Лаўрэат міжнародных пісьменніцкіх і журналісцкіх прэмій. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру