Дрэвы на астравах Чыжоўскага вадасховішча «апранулі» ў спецыяльную сетку, каб абараніць ад баброў, паведамілі ў «Зелянбудзе Заводскага раёна».
— Штогод бабры «гаспадараць» у акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы, знішчаючы зялёныя насаджэнні. За лета — восень 2017 года на астравах вадасховішча яны «спілавалі» больш за 40 адзінак дрэў. Таму мы вырашылі прыняць меры - апранулі кожнае дрэва ў ахоўную сетку. А самі астраўкі ачысцілі ад завалаў, - распавялі на прадпрыемстве.