14.03.2018 / 11:25

ДАІ заклікае да павышанай асцярожнасці ва ўмовах туману 1

Як адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі, туман ўжо некалькі дзён ускладняе дарожную сітуацыю ў Беларусі.

«Ва ўмовах абмежаванай бачнасці пешаходы, а таксама веласіпедысты і возчыкі павінны праяўляць павышаную асцярожнасць, выкарыстоўваць флікеры і камізэлькі павышанай бачнасці са святлоадбівальнымі ўстаўкамі», — падкрэслілі ў ДАІ.

Галоўная небяспека туману — скажэнне адлегласці. Усе прадметы пры такіх умовах надвор'я губляюць свае абрысы, што перашкаджае вызначыць іх сапраўдныя памеры. У густым тумане адлегласці здаюцца ўдвая большымі, чым насамрэч.

Па статыстыцы, дзве траціны ўсіх аварый падчас туману — сутыкнення з машынамі, што едуць наперадзе.

0
Гость / Адказаць
14.03.2018 / 12:52
ГАИ не в курсе ПДД :-)
Не "должны", а "рекомендуется" !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру