Дацкі даследчы цэнтр The Happiness Research Institute апублікаваў папярэднюю версію рэйтынгу самых шчаслівых краін свету. Першы радок у ім заняла Фінляндыя.

Топ-10 самых шчаслівых краін быў апублікаваны ў твітары цэнтра. Першыя тры радкі ў ім займаюць Фінляндыя, Нарвегія і Данія.

Абсалютна большую частку пазіцый у спісе топ-10 заваявалі еўрапейскія краіны. З нееўрапейскіх ў спіс трапілі толькі Канада (7-е месца), Новая Зеландыя (8-е месца) і Аўстралія (10-е месца).

Самай нешчаслівай краінай свету ў 2017 годзе была прызнана Цэнтральна-Афрыканская рэспубліка.

Беларусь на 73 месцы паміж Гандурасам і Турцыяй. Цікава, што Беларусь апярэджвае Партугалію на чатыры месцы.

Усяго ў рэйтынгу 156 краін.

Цікава, што Беларусь прызнаная ў тым рэйтынгу трэцяй (пасля Егіпту і Іраку) краінай, найбольш непрыязнай да мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0