14.03.2018 / 14:43

Шэнгенскія візы падаражэюць да 80 еўра 55

Еўракамісія абвясціла пра распрацоўку паправак у візавыя правілы ЕС, прызначаных спрасціць уезд у шэнгенскую прастору для тых, хто перасякае яго межы легальна.

«Прапанаваная намі рэформа зробіць працэдуру атрымання віз для законапаслухмяных падарожнікаў лягчэйшай і хутчэйшай, у той час як паляпшэнне стандартаў бяспекі дапаможа лепш выяўляць і спыняць тых, хто такімі не з'яўляецца», — заявіў камісар па пытаннях міграцыі, унутраных спраў і грамадзянства Дзімітрыс Аўрамопулос.

Адным з галоўных змяненняў павінна стаць істотнае скарачэнне гранічных тэрмінаў выдачы візаў — з 15 да 10 дзён.

Пры гэтым заяўкі на візу можна падаваць не за тры месяцы да паездкі, а за паўгода, а саму працэдуру запаўнення і падачы заяўкі плануецца зрабіць цалкам электроннай.

Акрамя таго, краінам, якія ўваходзяць у шэнгенскую прастору, прапаноўваецца дазволіць выдачу кароткатэрміновых віз непасрэдна на мяжы.

Аднак выдача такіх віз будзе абмежаваная, а іх атрымальнікі змогуць знаходзіцца толькі ў той краіне, дзе віза выдадзена.

У той жа час людзі, якія прыязджаюць у ЕС, могуць разлічваць на паскоранае атрыманне доўгатэрміновых шматразовых віз з тэрмінам дзеяння ад 1 года да 5 гадоў.

Так як узмацненне жорсткасці стандартаў бяспекі прывядзе да росту выдаткаў, ЕК плануе павялічыць памер консульскага збору з атрымальнікаў візаў. У цяперашні час стандартны памер збору складае € 60, па выніках рэформы яго плануюць павысіць да € 80.

«Гэты ўмераны рост закліканы дазволіць дзяржавам-членам падтрымліваць неабходную колькасць персаналу консульстваў для забеспячэння павышанай эфектыўнасці праверак, а таксама забяспечыць мадэрнізацыю IT-абсталявання і праграмнага забеспячэння, не ствараючы перашкод для падаўцаў заявак на атрыманне візы», — гаворыцца ў паведамленні ЕК.

4
Пятро / Адказаць
14.03.2018 / 14:51
Навіна для тых, хто чакаў візы па 30 - вось вам па 80
49
xxx / Адказаць
14.03.2018 / 14:53
ЕС вместо того чтобы снижать стоимость виз делает их еще дороже.
Не надо мне такой ЕС.
0
шос / Адказаць
14.03.2018 / 15:08
ну кали б 80 за 5 гадавую визу так было б добра а так жах
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру