Sky News

Sky News

Лондан рыхтуецца абвясціць пра высылку расійскіх дыпламатаў. Пра гэта паведаміў тэлеканал Sky News на сваёй старонцы ў Twitter

Паводле інфармацыі яго крыніц, пра гэта ў найбліжэйшы час заявіць прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй. Мера стане адказам на атручванне ў брытанскім Солсберы былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля, у датычнасці да якога Лондан вінаваціць Расію.

Вялікабрытанія таксама заклікала правесці тэрміновую нараду Рады бяспекі ААН у сувязі з атручваннем Сяргея Скрыпаля, за якім, як лічыць Лондан, з вялікай верагоднасцю стаіць Расія.

Расія да апоўначы не адказала на патрабаванне Тэрэзы Мэй растлумачыць, як нервова-паралітычнае рэчыва, якім былі атручаныя Скрыпаль і яго дачка Юлія, трапіла ў Брытанію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0