14.03.2018 / 15:14

На продаж выстаўлены «Крайслер» з картэжу Лукашэнкі 11

МУС Беларусі выставіў на продаж універсал Chrysler 300C Touring з міліцэйскімі ліўрэямі і спецсігналамі. У аўтамабіля — «высокае» мінулае.

Гэта адзін з нешматлікіх «Крайслераў» з картэжа Аляксандра Лукашэнкі і іншых высокапастаўленых асобаў Беларусі. На асаблівым балансе машына знаходзілася больш за 10 год. Універсал быў выпушчаны ў 2006 годзе ў Аўстрыі.

На сёння прабег аўто складае 199 тысяч км, пры гэтым ступень зношанасці аўто ацэненая ў 78%. Пад капотам мадэлі — 5,7-літровы рухавік на 340 к.с., 5-ступеневы аўтамат і поўны прывад.

Хочуць за Chrysler 300C Touring 16 тысяч рублёў. Гэта даволі дорага, асабліва калі ўлічваць стан аўто.

nn.by

1
Нахабны / Адказаць
14.03.2018 / 15:48
Жах як датаўклі!! Хочуць на новай пакатацца, бо могуць жа сабе тое дазволіць? А тое што 70% народанасельніцтва на машынах старэй 20 гадовага ўзросту даводзіцца ездзіць, толькі каб ЯНЫ шыкавалі. Сумленне спаць дазваляе?
1
Павал / Адказаць
14.03.2018 / 16:11
Ушатау крайслера на прэзiдэнцкай трасе мо да 300 разагнау ды рухавiк накрыуся?
0
Рабочы / Адказаць
14.03.2018 / 16:22
Бачыу так! у сэрв!се М!нск Лада дык там амаль увесь кузау гн!лы ! Ад зварк! няма ! жывога месца.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру