На Алімпіядзе ў Пхёнчхане, фота Reuters.com
Кіраўнік Міністэрства спорту і моладзі Украіны Ігар Жданаў падпісаў загад, які забараняе членам нацыянальных зборных Украіны па ўсіх відах спорту ўдзельнічаць у любых спаборніцтвах, якія праходзяць на тэрыторыі Расіі, а таксама праводзіць у Расіі вучэбна-трэніровачныя зборы, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
«Я падпісаў новы загад. Украінскія спартсмены не будуць прымаць удзел ні ў якіх спаборніцтвах, якія праходзяць на тэрыторыі Расіі», — напісаў Жданаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку
Акрамя таго, міністэрства спорту Украіны рэкамендуе ўсім нацыянальным спартовым федэрацыям ўстрымацца ад якога-небудзь удзелу ў любых спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяць у Расіі.
Тлумачачы гэта рашэнне, Жданаў паказаў, што спаборніцтвы, якія праводзяцца ў Расіі «проста небяспечныя» для ўкраінскіх спартсменаў.
Раней зборная Украіны адмовілася прымаць удзел у дзявятым этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені.