14.03.2018 / 15:55

Тэрэза Мэй: Лондан вышле 23 расійскіх дыпламатаў з-за атручвання Скрыпаля 36

Брытанія вышле 23 расійскіх дыпламатаў у сувязі з атручваннем былога афіцэра расейскай разведкі Сяргея Скрыпаля ў Солсберы, заявіла прэм'ер-міністр краіны Тэрэза Мэй.

Такое рашэнне прынята,бо Масква не адказала на патрабаванне Мэй на працягу сутак растлумачыць Лондану, якім чынам атрутнае рэчыва, распрацаванае ў Расіі, апынулася ў Брытаніі.

Раніцай у сераду кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатовая даць Лондану адказ па справе аб атручэнні ў Солсберы на працягу 10 дзён пасля таго, як атрымае афіцыйны запыт.

У сераду таксама стала вядома, што з-за інцыдэнту ў Солсберы Брытанія склікае пазачарговае пасяджэнне Рады бяспекі ААН. Яно пачнецца ў 22.00, паведамілі ў брытанскім пастаянным прадстаўніцтве.

9
Litvin / Адказаць
14.03.2018 / 16:04
Брытанія, жмі іх!
1
Цынік / Адказаць
14.03.2018 / 16:09
Няхай вышлюць 23 расійскія алігархі і уласнасць адбяруць. Гэта больш дзейсным падаецца
8
ром / Адказаць
14.03.2018 / 16:11
хаха . и што??? а де санкции???
няма яец!!
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру