У гомельскай школе №27 у канцы сакавіка пройдзе свята пад назвай «Дзень адзінства Беларусі і Расіі». У школе запэўніваюць — палітыкі тут ніякай няма.

«Наша школа з 2012 года носіць званне «школы міра». Мы шчыльна супрацоўнічаем з Беларускім фондам міра і маем асаблівую выхаваўчую канцэпцыю. Мы вучым дзяцей талерантнасці да сваіх суседзяў па парце, па доме, па краіне, да суседзяў, якія жывуць у іншых краінах, — тлумачыць Святлана Кубышкіна, дырэктарка СШ №27. — Мы вучым дзяцей быць адкрытымі. У нас вучацца і татары, і фіны, і рускія — дзеці 8 нацыянальнасцяў!»

У канцы сакавіка ў школы прыедзе дэлегацыя школьнікаў з Расіі. Ім правядуць экскурсіі, расселяць па сем’ях вучняў. У Беларусі яны прабудуць 2-3 дні.

«Мы расказваем гасцям з Расіі пра нашу краіну, праводзім экскурсіі, дзеці бавяць час разам. Аналагічна беларускія школьнікі ездзяць у госці ў Расію на некалькі дзён», — кажа Кубышкіна.

Праўда, яна прызнаецца: «Дзень адзінства Беларусі і Польшчы» ці «Беларусі і Фінляндыі» ў школе не адзначаюць.

«Не думаю, што ў нас атрымалася б арганізаваць такія паездкі ў госці з фінамі, — мяркуе дырэктарка. — Але ж мы спрабавалі зладзіць аналагічныя дні з украінцамі, але тыя штосьці не падтрымалі ідэю».

Што тычыцца сувеніраў, то, па словах Кубышкінай, набываць іх неабавязкова. А наадварот: пажадана зрабіць самім. А спіс крамаў патрэбен, каб паглядзець у іх прыклады сувеніраў, ці, набыць, але толькі калі ўжо класны кіраўнік зусім не зможа зрабіць з дзецьмі падарункі.

Нагадаем, што так званы «Дзень адзінства Беларусі і Расіі» адзначаецца 2 красавіка. 2 красавіка 1996 года было падпісана пагадненне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?