14.03.2018 / 16:06

25 сакавіка ў мінскай архікатэдры памоляцца за Беларусь: імшу ўзначаліць мітрапаліт Кандрусевіч 18

Святую Імшу ў 10.00 ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.

«Вельмі сімвалічна, што акт незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, калі было абвешчана аб заснаванні новай дзяржавы, быў падпісаны менавіта ў свята Звеставання Пана — 25 сакавіка», — зазначыў арцыбіскуп.

Мітрапаліт Кандрусевіч дадаў, што хоць далейшы лёс БНР не прывёў да чаканага рэзультату, тым не менш «сам факт яе абвяшчэння 25 сакавіка вельмі красамоўны, бо сведчыць пра жаданне беларускага народа да незалежнасці».

62
Агностык / Адказаць
14.03.2018 / 16:16
А калектыўна паміраточыць яны не збіраюцца? ХХІ стагоддзе, а яны ўсё моляцца. Заняліся б чым карысным.


Прыдумаў! 25 Сакавіка распавяду сябрам сваіх дзяцей пра эвалюцыю.
1
Сымон / Адказаць
14.03.2018 / 16:25
Я хоць сам і праваслаўны, але падтрымоўваю каталіцкі касцёл і асабіста спадара Кандрусевіча выключна за тое, што яны робяць на ніве адраджэння і ўмацавання беларускага народа і Беларусі.
1
LMI / Адказаць
14.03.2018 / 16:27
Шкада, але трошкі напэўна спазнюсь, цягнік прыходзіць у Менск 09.30
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру