14.03.2018 / 16:24

Рада бяспекі ААН правядзе экстраную нараду з-за атручвання Скрыпаля 8

Экстранная нарада Рады бяспекі ААН з нагоды атручвання ў Вялікабрытаніі экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля адбудзецца ў сераду, 14 сакавіка. Пра гэта гаворыцца на Twitter-старонцы місіі Нідэрландаў пры сусветнай арганізацыі.

Нарада прызначана на 22:00 па мінскаму часу. Склікаць яе раней заклікала Вялікабрытанія. Як паведамлялі ў МЗС Злучанага Каралеўства, дыпламаты маюць намер азнаёміць калегаў з наяўнай інфармацыяй аб атручванні былога шпіёна.

У той жа час расійскага пасла выклікалі ў брытанскі МЗС, перадае Reuters. Там кіраўнік дыпмісіі абмяркоўваў справу Скрыпаля.

0
xxx / Адказаць
14.03.2018 / 18:19
Дохлый номер. В СовБезе ООН россия. Она всё заблокирует.
2
Гаага / Адказаць
14.03.2018 / 18:27
для начала надо изгнать из Рады Россию!
1
Лапух / Адказаць
14.03.2018 / 18:27
Клуб імпацентаў, калі галоўны злачынец мае права "вето".
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру