14.03.2018 / 17:04

Прыходзіць чыноўніца Міністэрства адукацыі ў ЖЭС: «У нас уже второй день нет отопления в квартіре». А ёй: «Пачніце з сябе!» 35

Прыходзіць чыноўніца Міністэрства адукацыі ў ЖЭС і гаворыць:

— Знаете, у нас уже второй день нет отопления в квартире.

— Конечно, вот напишите заявление по образцу.

— И как скоро к нам придет мастер?

— Мы будем смотреть по количеству поданных заявлений. Если наберется достаточно…

— Да вы что, с дуба рухнули? У нас в доме в пяти квартирах нет тепла! Это же невыполнение социальных стандартов!

— Пять — это мало. Вот если бы хотя бы сотня…

— Да вы $&%@^#^@! В Минске, наверное, уже в тысяче квартир такая же проблема!

— Но они же не в одном месте находятся. Нам что, ради одной-двух квартир в каждый дом сантехника отправлять?

— Это же нарушение закона, Конституции, %^$*#$@!!!

— Вот что, дамочка, я вам посоветую. Стоит начать с себя. Никто не мешает вам согреться самим, затем согреть своих детей…

— #&$&*#*$&*#&$*&!

— В конце концов, никто не запрещает создавать свои котельные. Есть небольшие отопительные котлы для квартир, буржуйки…

Выглядае па-ідыёцку? Але тое ж самае зусім нядаўна адказаў журналістам нехта з чыноўнікаў Міністэрства, адказваючы на пытанні пра беларускамоўную адукацыю дзетак: «Стоит начинать с себя, - посоветовали в министерстве белорусскоязычным родителям. — Никто не мешает разговаривать с ребенком по-белорусски, воспитывать его по-белорусски». «Открывать частные детские садики у нас не запрещено», - отметили в Минобразования.

Чытайце: Мінадукацыі — беларускамоўным бацькам: Варта пачынаць з сябе

Міністэрства адукацыі крытыкавалі ва ўсе гады, але чамусьці ў апошні час яны рэальна проста прабіваюць дно. Можна было б хаця б адказаць «цяжкая фінансавая сітуацыя, будзем шукаць грошы, разумеем ваш клопат…» Але ж не, так па-хамску адказаць могуць толькі тыя, хто нядаўна раздаваў іншыя хамскія каментары.

Пачаць з сябе? Спадарства, да вас звярнуліся не аматары эльфійскага дыялекту ці фанаты ружовых аднарогаў! Мы самі даўно ўжо размаўляем па-беларуску, і дзеткі нашы таксама. Для іх гэта не нейкая дадатковая мова, вывучаная «па прыколу», а родная мова, на якой яны казалі свае першыя словы і фармулююць свае думкі. Але чаму калі рускамоўныя лёгка могуць аддаць дзіця ў дзяржаўны садок і плаціць 50-70 рублёў, я павінен плаціць за прыватны 500, а то і ўвогуле ствараць яго сам? Чаму дзецям у школах і садках даводзіцца выслухоўваць прыдзіркі лагапедаў і настаўнікаў за цвёрдыя «ч» і «р»? Чаму мы ў школе плацім за ўсе падручнікі, а атрымліваем не ўсе, бо частку беларускамоўных не надрукавалі? Чаму па некаторых прадметах не адшукаць контурных карт і рабочых сшыткаў па-беларуску? Чаму на арганізаваных Міністэрствам алімпіядах і конкурсах нашых дзяцей часам зневажаюць і зніжаюць ім адзнакі за мову (толькі не кажыце, што гэтага няма — бачыў рэальныя прыклады)? І чаму калі ў Мінску яшчэ з цяжкасцю можна забяспечыць беларускамоўную адукацыю сваім дзецям, то ў рэгіёнах гэта проста немагчыма ў прынцыпе? Дык можа, дарагія чыноўнікі, гэта вам трэба пачаць з сябе і пачаць працаваць замест праядання нашых падаткаў?

У нармальных краінах пасля такіх заяваў пайшлі б адстаўкі ажно да міністра. Я не патрабую адставак — пачніце хаця б выконваць закон.

1
Scooter / Адказаць
14.03.2018 / 17:15
Аўтару Залік і Лайк!!!
1
Юрый / Адказаць
14.03.2018 / 17:22
Віктар Малышчыц, здымаю капялюш! Дзясятка!
0
Беларусачка / Адказаць
14.03.2018 / 17:41
Мне заўсёды так хочацца верыць, што чыноўнікі пасля сваіх "разумных" парадаў, пачытаюць такі вось артыкул і стане ім сорамна. Але, але.. Ні кроплі сумлення не засталося ў гэтых суб'ектаў. І пра рэгіёны ўсе так і ёсць, ні воднай магчымасці тут няма вучыцца на беларускай мове, як бы ты не хацеў
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру