14.03.2018 / 17:32

«Сарваўся на бяссілле»: у Лідзе сын забіў маці, бо тая ўпала і не магла ўстаць 10

Сумесная сямейная папойка скончылася трагедыяй.

Сама гісторыя адбылася яшчэ ў лютым 2017 года. 30-гадовы жыхар Ліды часта выпіваў разам з маці-пенсіянеркай. Нярэдка біў і яе, і бацьку.

І вось у лютым жанчына атрымала пенсію. Разам з сынам добра выпілі. Раніцай яна схадзіла перакурыць, а пасля звалілася на падлогу. Сын паспрабаваў падняць яе, пасадзіць на стул, але жанчына ізноў ўпала. Тады мужчына разламаў стул і пачаў біць маці ножкай, затым рукамі, пасля схапіў прас.

Жанчына памерла.

Адразу пасля таго забойства сын з'ехаў у Расію. З Санкт-Пецярбурга ён патэлефанаваў сваёй дзяўчыне і сказаў: «Калі ты даведаешся, ніколі мне не даруеш», а потым паведаміў, што забіў маці, ударыўшы па галаве. Патэлефанаваў сястры, папрасіў, каб тая зайшла да маці. Аб тым, што здарылася каханка мужчыны паведаміла яго сваячцы ў «Аднакласніках».

Мужчыну знайшлі і затрымалі. Нядаўна адбыўся суд.

Сваю віну мужчына прызнаў часткова, маўляў, намеру на пазбаўленне жыцця маці не меў, проста хацеў ёй нанесці цялесныя пашкоджанні, таму што «сарваўся» на яе бяссілле падняцца, паведамляе міліцыя Гродзенскай вобласці.

У выніку мужчыну прызналі вінаватым у забойстве. Ён атрымаў 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Там жа яго будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

УШ

0
Мітрафан / Адказаць
14.03.2018 / 18:00
Лячыць? За пятнаццаць год без алкаголю сам вылечыцца. Ці ў калоніях ужо ёсць бары і крамы?
2
джон / Адказаць
14.03.2018 / 18:07
15 лет?!?!?! за убийство матери?! наше правосудие надсмехается над нами.
0
ўантуфры / Адказаць
14.03.2018 / 18:09
Гарэлка - зло.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру