14.03.2018 / 17:26

Дзяніс Алейнікаў: Беларусь можа стаць сусветным цэнтрам кампетэнцый па некаторых напрамках IT-сферы 7

Беларусь можа стаць сусветным цэнтрам кампетэнцый па некаторых напрамках IT-сферы. Такое меркаванне выказаў сябра рады па развіцці лічбавай эканомікі Дзяніс Алейнікаў на працоўнай сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з кіраўніцтвам Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, паведамляе БелТА.

«У Беларусі ёсць шанец пазмагацца за званне рэгіянальнага цэнтра кампетэнцый. Рэгіянальнага — гэта вельмі сціпла сказана. Можа быць, і сусветнага па некаторых напрамках, па такіх як штучны інтэлект, блокчэйн, можа, дзесьці інтэрнэт-рэчаў. Гэта пытанні рэалізацыі, але ўмовы сёння дэкрэтам (пра развіццё лічбавай эканомікі) створаны»

, — сказаў Дзяніс Алейнікаў.

Паводле яго слоў, гэты дакумент ставіць сваёй задачай зрабіць Беларусь найлепшай у свеце юрысдыкцыяй для высокатэхналагічных бізнэсаў. Новая і канкурэнтная прававая аснова стварае ўсе ўмовы, каб краіна магла пазмагацца з найбуйнейшымі сусветнымі юрысдыкцыямі, з такімі гульцамі, як Швейцарыя, Сінгапур. Яе мэта — прыцягнуць увагу замежнай высокатэхналагічнай грамадскасці, у тым ліку за кошт аналізу і супастаўлення прававых рэжымаў.

З'явіліся новыя віды дзейнасці рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій. Сярод іх распрацоўка біятэхналогій, медыцынскіх, авіяцыйных і касмічных тэхналогій, кіберспорт. Рэзідэнты ПВТ маюць права камерцыялізаваць праграмныя прадукты: размяшчаць рэкламу ў праграмным прадукце, ажыццяўляць платную падпіску на прадукт ці любым іншым спосабам.

«Дэкрэт дазваляе заключыць дамову, у тым ліку эканамічную, абмяняўшыся СМС. Гэта нармальна і ў многіх краінах працуе, — адзначыў Дзяніс Алейнікаў. — Дэкрэтам прадугледжана, што заключыць дамову можна шляхам абмену любымі паведамленнямі ў інфармацыйных сістэмах».

Цяпер не патрабуецца подпісу, нават электроннага. У якасці інструмента здзяйснення здзелкі уведзены смарт-кантракт на блокчэйн. Беларусь у гэтым плане абыйшла ўсе краіны свету.

Смарт-кантракт — гэта праграмны код, які ствараецца і выкарыстоўваецца ў блокчэйне для аўтаматызаванага здзяйснення і (або) выканання здзелак цi здзяйснення іншых юрыдычна значных дзеянняў. Такі крок да лічбавага права — правільнае рашэнне, упэўнены Дзяніс Алейнікаў.

***

Даведка: Дзяніс Алейнікаў — адвакат, займаецца вырашэннем спрэчак і кансультаваннем па інвестыцыйных праектах з удзелам замежнага капіталу, з'яўляецца адным з аўтараў дэкрэта аб развіцці лічбавай эканомікі.

1
3-2-1-0 / Адказаць
14.03.2018 / 17:35
Няма ні сораму, ні сумленьня. Падрыхтаваілі ў гарачцы пусты дакумант, сыры ды нядзеяздольны бязь іншых актаў заканадаўства, абазначылі стварэньне крыптапамыйкі пад кантролем спецслужбаў - і хваляцца гэтым? Што канкрэтна зроблена на сусьветным узроўні, грамадзянін юрысты?
1
Лясны брат / Адказаць
14.03.2018 / 17:55
Ага, Нью-Васюкi, канешне калi цябе янч пратэжыруе то мажлiва й аýтарам дэкрэта пабыць. Звычайны pr.
1
Верны / Адказаць
14.03.2018 / 18:00
Скажу большы. Беларусь можа стаць месцам зьяўленьня новай рэлігіі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру