14.03.2018 / 19:45

У гродзенскім універсітэце стварылі гурток «НКВД» 77

Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта паведамляе пра Дзень адкрытых дзьвярэй. 

Адзначаецца, што «прадстаўнікі юрыдычнага факультэта запрашалі хлопцаў папрацаваць на дэтэктыўнае агенцтва НКВД «Ну куды вы дзенецеся». Тут удзельнікі даведаліся пра тонкасці апытвання і дагляду грамадзян пры праходжанні граніцы, складалі фотаробаты і вывучалі ўзоры рэчавых доказаў». 

Мы звярнуліся ва ўніверсітэт з просьбай патлумачыць, чым абгрунтаваны выбар такой адыёзнай назвы: «Чаму не Гестапа?», — спыталіся мы. 

Больш за тыдзень ва ўніверсітэце думалі: адказ не змог даць нам ніводны з кіраўнікоў факультэта, а ўрэшце ўвогуле прапанавалі даслаць пісьмовы запыт. 

200
из Гродно / Адказаць
14.03.2018 / 19:51
Молодцы!Оригинально и безумно остроумно.
1
qwerty / Адказаць
14.03.2018 / 19:51
жах!
0
Алiк / Адказаць
14.03.2018 / 19:54
Перевёрнуты iмперскi сьцяг на фоне.
Паказаць усе каментары/ 77 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру