14.03.2018 / 19:37

Ксенію Сабчак на дэбатах давялі да слёз ВІДЭА 32

Кандыдат у прэзідэнты Расіі ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва» Ксенія Сабчак расплакалася падчас дэбатаў на тэлеканале «Расія 1».

Сабчак некалькі разоў звяртала ўвагу тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва на тое, што яе перабіваюць іншыя кандыдаты, у прыватнасці, Уладзімір Жырыноўскі. «Гэтыя людзі перабіваюць толькі мяне», — заўважыла Сабчак.

Яна папрасіла тэлевядучага кампенсаваць ёй час, паколькі іншыя кандыдаты не далі ёй выказацца. «Вы праўда лічыце, што гэта нармальна?» — спытала Сабчак ў Салаўёва. Ён адказаў, што гэта «бязладдзе, давядзенне жанчыны да слёз» і «калектыўнае цкаванне» аднаго з кандыдатаў, але заявіў, што не можа мяняць правілы. Пасля гэтых слоў Сабчак пакінула студыю.

3
Лапух / Адказаць
14.03.2018 / 19:44
Клоўны на падцаўкоўках Пуціну.
Удзельнікі салаў'ёўскіх шоў брыдка выглядаюць тэлевізійнымі жывымі застаўкамі.
105
россияне- диагноз / Адказаць
14.03.2018 / 19:46
Она всех перебивала и больше всех ее было слышно. а когда ее перебивают. то плачет. потому что сбивают с мысли?
3
Депутат / Адказаць
14.03.2018 / 19:50
Драматичный Лубянковский сценарий...
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру