На ААТ «Радашковіцкі керамічны завод» загінуў рабочы. Маладзечанскі раённы аддзел СК праводзіць расследаванне, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Хлопец 1992 года нараджэння загінуў на прадпрыемстве 13 сакавіка ў другой палове дня.
«Па папярэдніх дадзеных, работнік атрымаў смяротную траўму абсталяваннем. Дакладныя прычыны смерці будуць устаноўлены па выніках экспертызы», — адзначыла Таццяна Беланог.
Следчымі праведзены агляд месца здарэння, канфіскавана неабходная дакументацыя.