14.03.2018 / 22:00

МЗС Украіны заявіў аб падрыхтоўцы да выхаду з СНД і дэнансацыі дамовы аб дружбе з Расіяй 58

МЗС Украіны падрыхтаваў прапановы для прэзідэнта краіны па выхадзе з СНД і дэнансацыі дамовы аб дружбе з Расіяй. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні застаецца за Пятром Парашэнкам.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе паведаміў, што яго ведамства падрыхтавала прапановы па выхадзе краіны з СНД і аб дэнансацыі Дамовы аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расіяй. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла прысутная на выступе дэпутатаў Святлана Залішчук.

«Міністр Павел Клімкін у нашым камітэце па замежных справах анансаваў, што МЗС падрыхтаваў прапановы для прэзідэнта па выхадзе з органаў СНД і аб дэнансацыі Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расеяй. На пытанне, калі можна чакаць такіх рашэнняў, міністр адказаў, што рашэнне за кіраўніком дзяржавы», — напісала яна.

8
Дед Мороз / Адказаць
14.03.2018 / 22:06
Давно пора было.
Как и вообще непонятное образование СНГ расспустить к чертям.
76
MrDDS777 / Адказаць
14.03.2018 / 22:23
И войну объявите, а я за попкорном сходу :)
5
кузяпанк / Адказаць
14.03.2018 / 22:23
СНД яно яшчэ  иснуе????
Паказаць усе каментары/ 58 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру