14.03.2018 / 22:40

Прэм'ер Славакіі гатовы сысці ў адстаўку праз забойства журналіста 2

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку з-за палітычнага крызісу, які ўзнік пасля забойства журналіста Яна Куцяка і яго нявесты, паведамляе Aktuality.

«Сёння я наведаў прэзідэнта Андрэя Кіску і паведаміў яму, што я гатовы сысці ў адстаўку», — сказаў Фіца.

Аднак ён паставіў тры ўмовы сваёй адстаўкі: пасада прэм'ер-міністра павінна застацца за партыяй Smer, якую ўзначальвае Фіца, прэзідэнт абяцае паважаць кааліцыйнае пагадненне і паважаць вынікі выбараў 2016 года.

Пытанне адстаўкі кіраўніка ўрада Славакіі канчаткова вырашыцца ў чацвер, 15 сакавіка.

Фіцо ўзначаліў кааліцыйны ўрад пасля выбараў ў 2016 годзе.

На выходных дзясяткі тысяч славакаў выйшлі на вуліцы гарадоў краіны і за мяжой з-за забойства журналіста-даследчыка Яна Куцяка. Пратэстоўцы прыйшлі таксама пад будынак парламента і ўрада і патрабавалі адстаўкі прэм'ера Роберта Фіца.

0
Кузнец белорусец / Адказаць
15.03.2018 / 06:50
Где Завадский, Саша?
1
сік / Адказаць
15.03.2018 / 08:29
Цяпер за кожным забойствам у Еўропе, трэба шукаць расійскія вушкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру