15.03.2018 / 14:57

Как День Воли отметят белорусы Вильнюса 2

Апублікавана праграма святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Праграма:

23 сакавіка

13:00 - 15:00 - Беларуска-літоўская канферэнцыя «Літва і Беларусь: 100 год таму і цяпер» у Сейме Літоўскай Рэспублікі. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі і запрашэннях. Спасылка на рэгістрацыю: 

Адрас: Гедыміна (Gedimino pr.) 53

24 сакавіка

18:30 - 19:00 - Фота-выстава «80-ыя ўгодкі БНР у Менску, 1998», Malonu g.

20:00 - 22:00 - сьвяточны канцэрт пры ўдзеле беларускага гурту «PAWA». Адрас: Завальная (Pylimo g.) 21B (бар «Paviljonas»)

25 сакавіка

10:30 - 11:00 - Ушанаваньне памяці дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Росы. Адрас: Rasų g. 32

12:00 - 13:30 - Служба ў памяць пра дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў касцёле Св. Барталамея ў Зарэччы. Адрас: Зарэчная (Užupio g.) 17

15:00 - 17:00 - Урачысты юбілейны прыём у гарадской Ратушы пры ўдзеле высокіх гасцей, канцэрт і святочны фуршэт. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі і запрашэннях. Спасылка на рэгістрацыю

Адрас: Вялікая (Didžioji g.) 31

Святкаваньне 100-гадовых угодкаў арганізаваныя сумеснымі намаганнямі Беларускага Дома Правоў чалавека імя Б.Звозскова, моладзевай асацыяцыяй «StudAlliance», Таварыства беларускай культуры ў Літве, Студэнцкага Прадстаўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, а таксама беларускімі і літоўскімі грамадзкімі дзеячамі, пры падтрымцы Віленскага гарадскога самакіравання, Сейма Літоўскай Рэспублікі і Цэнтра Усходне-Эўрапейскіх даследаваньняў (EESC).

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Ответить
15.03.2018 / 12:26
Вiншуем усiх беларусау Планеты з юбiлейнай датай нашай роднай дзяржавы .Жыве вечна!
0
Дзядьзька ў Вiльнi / Ответить
15.03.2018 / 23:56
А чаму нашы беларусы не здагадалiся службу ў памяць дзеячаў БНР правесцi? У касцеле або ў грэка-каталiкоў, га? 
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера