Лідар гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч адзначыў у фэйсбуку, што не будзе выступаць на святочным канцэрце ля Опернага 25 сакавіка.

Аляксандр Кулінковіч. Фота Сяргея Гудзіліна.

Аляксандр Кулінковіч. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Прычыны выключна тэхнічныя», — кажа Кулінковіч. Ён не захацеў расказваць, як можна расшыфраваць гэты выраз.

Пры гэтым у размове з карэспандэнтам «НН» фронтмэн «Нейра Дзюбеля» адзначыў, што ягоная адсутнасці на Дні Волі ніяк не звязаная з супрацай з газетай «Советская Белоруссія».

«Ніякай палітыкі тут няма. Гэта поўная лухта, што мне ў «Советской Белоруссіі» нехта б мог рэкамендаваць не выступаць на канцэрце. Я ж не працую там на стаўку, не лічуся ў штаце, проста пішу сваю калонку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?