15.03.2018 / 13:27

«І аўтаматамі дабіваць тых, хто выжыве»: пракурор Украіны заявіў аб планах Надзеі Саўчанка ўзарваць Вярхоўную Раду 68

Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што народны дэпутат Вярхоўнай рады Надзея Саўчанка планавала здзейсніць тэракт у будынку ўкраінскага парламента, паведамляе «Украінская праўда».

«У следства ёсць неабвержныя доказы таго, што Надзея Саўчанка асабіста планавала, прыцягвала, давала ўказанні, як правесці тэрарыстычны акт у сценах парламента, знішчыўшы баявымі гранатамі дзве ложы — урадавую і службовую. Мінамётамі [планавалася] абрынуць скляпенне Вярхоўнай Рады і аўтаматамі дабіваць тых, хто выжыве», — заявіў генпракурор з трыбуны парламента.

Генпракурор заявіў, што мае намер сёння ж унесці прадстаўленне аб пазбаўленні Саўчанка дэпутацкай недатыкальнасці і яе арышце.

41
Юрась Беларус / Адказаць
15.03.2018 / 13:31
З'ехала з глузду баба ў расейскім палоне...
16
ясна / Адказаць
15.03.2018 / 13:36
На белую гарачку падобна.
19
Бася / Адказаць
15.03.2018 / 13:39
признают невменяемой и отправят на лечение, всплывет в раше, в санатории будет жить или на даче в сочи...
Паказаць усе каментары/ 68 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру