Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў паабяцаў у якасці меры ў адказ на дзеянні Вялікабрытаніі выслаць брытанскіх дыпламатаў.

Адказваючы на пытанне, ці гатовая Масква выслаць брытанскіх дыпламатаў з Расіі, міністр сказаў «абавязкова». Акрамя таго, ён заўважыў, што расійскі бок будзе гатовы вярнуцца да супрацоўніцтва з ЕС, калі партнёры перастануць «трымацца ў рэчышчы амерыканскіх русафобскіх тэндэнцый, уключаючы санкцыі і правакацыі».

«І калі знікне, вядома ж, цікавасць мірыцца з тымі абуральнымі дзеяннямі, якія зараз мы назіраем з боку ўрада Вялікабрытаніі, і якія далёка выходзяць за рамкі элементарных прыстойнасцей», — дадаў Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0