15.03.2018 / 14:29

У Бярозаўцы пацыент збіў фельчараў хуткай, якія прыехалі на выклік 4

14 сакавіка жыхар Бярозаўкі патэлефанаваў у службу 103 і паведаміў, што дрэнна сябе адчувае. Брыгада прыехала на выклік, аднак мужчыну не спадабалася, што медыкі затрымаліся.

Аказалася, што мужчына некалькі дзён да гэтага выпіваў. Быў ён п'яны і калі прыехалі медыкі. Пацыент адразу ж стаў паводзіць сябе агрэсіўна.

— Адну з фельчараў ён моцна ўдарыў у твар — яна страціла прытомнасць, другую ж спусціў з лесвіцы. Абедзвюм жанчынам спатрэбілася медыцынская дапамога. У адной было падазрэнне на страсенне мозгу. На шчасце, напад не меў цяжкіх наступстваў. Жанчыны цяпер адчуваюць сябе здавальняюча. Шпіталізацыя не спатрэбілася, — распавялі TUT.BY калегі пацярпелых медыкаў.

Дактары паведамілі аб неадэкватных паводзінах мужчыны ў міліцыю.

1
Філёляг / Адказаць
15.03.2018 / 18:50
Абедзве жанчыны былі спатрэбілася медыцынская дапамога.
https://nn.by/?c=ar&i=206309


Гэта на какім языку?
5
Cпачуваю / Адказаць
15.03.2018 / 19:57
Ветлiвей трэба быць з пацыентамi - помнiць пра народную дэпрэсiю .
2
Хуткая / Адказаць
16.03.2018 / 09:35
Уважлівымі трэба быць. Нельга дазваляць сябе біць у твар. У крайнім выпадку трэ было нагамі рэшты надаваць дурню. 

Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру