15.03.2018 / 15:12

Саўчанка заклікала ўкраінцаў да дзяржаўнага перавароту 57

Народны дэпутат Надзея Саўчанка заклікае ўкраінцаў і вайскоўцаў зрынуць «злачынную ўладу Парашэнкі». Пра гэта яна распавяла пасля допыту ў СБУ, піша Украінская праўда.

«Цяпер ёсць шмат вайскоўцаў, якія мяне чуюць, якія згаджаюцца, што ваенны пераварот ва Украіне — гэта досыць чаканая і, напэўна, даволі правільная падзея», — сказала Саўчанка.

Яна дадала, што такога разумення «няма ў камандаванні, там гуляюць пад уладу і пад Расію, і забіваюць свой народ».

«Але ёсць шмат вайскоўцаў, якія разумеюць, што адбываецца», — сказала Саўчанка.

Яна абвінаваціла ўкраінскую ўладу «ў злачынствах супраць украінскага народа, ва ўсіх тых смерцях, якія адбыліся за перыяд дзейнай злачыннай улады Парашэнкі».

«І цяпер я заклікаю ўкраінцаў: калі вы разумееце, што калі мы зараз не адстаім права на сваё жыццё, на сваю волю, то вы будзеце жыць горш, чым у тэрарыстычным таталітарным рэжыме Расіі», — сказала Саўчанка.

Нардэп нагадала, што ўкраінцы заўсёды ўмелі паўставаць.

10
Мікола))) / Адказаць
15.03.2018 / 15:23
ага, каб фэйкавая грамадзянская вайна пераўтварылася ў сапраўдную, а Расея замест краіны-агрэсара стала б міратворцам.
15
xxx / Адказаць
15.03.2018 / 15:25
Быстро же она забыла как Порошенко её из российской тюрьмы освобождал.
Только зря отдали захваченных оккупантов.
8
Вернай дарогай... / Адказаць
15.03.2018 / 15:26
Надзюша, не на змагаліся яшчэ?
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру