15.03.2018 / 15:47

Мінчук абразіў жанчыну 8 сакавіка. Яе муж знайшоў крыўдзіцеля і перарэзаў горла 31

Вечарам 9 сакавіка ў кватэры па вуліцы Даўгабродскай у Мінску з рэзанай ранай шыі быў знойдзены і шпіталізаваны 43-гадовы мужчына. Ноччу ад атрыманых пашкоджанняў ён памёр у бальніцы.

Міліцыю і медыкаў выклікала яго сястра — ён паспеў патэлефанаваць ёй і папрасіць аб дапамозе. Міліцыя вызначыла, што да злачынства мае дачыненне 37-гадовы мінчанін, якога забіты не ведаў.

«Аператыўнікі высветлілі, што 8 сакавіка 43-гадовы мужчына адпачываў у кампаніі разам з жонкай і знаёмай мінчука і нібыта рэзка выказваўся на іх адрас, паводзіў сябе непрыстойна. Муж пра гэта даведаўся і вырашыў пакараць крыўдзіцеля, — распавялі ў міліцыі. — Дзякуючы дапамозе сваіх знаёмых ён высветліў адрас мужчыны, прыйшоў да яго дадому — вынікам візіту стала забойства».

Падазраванага затрымалі. Ён быў раней неаднаразова судзімы — за рабаванне, хуліганства і ўхіленне ад адбыцця пакарання.

УШ

25
Адекват / Адказаць
15.03.2018 / 15:54
Феминистки, этот убийца - настоящий мужчина с яйцами да? Лучше так, чем фотку с поцелуем девушки с чужим мужчиной выложить?..
4
ўантуфры / Адказаць
15.03.2018 / 16:02
Ізноў хібы нашай міліцэйскай сістэмы - калі вас абразілі, ніхто не лічыць гэта за злачынства, нават суд. Неверагодных высілкаў патрабуе каб пакараць хама. Адсюль і разборкі між сабой. Міліцыянты не хочуць займацца сваімі абавязкамі, на мой погляд, пакідаюць бытавыя разборкі без увагі - пакуль не будзе "цела".
27
Гаспадыня / Адказаць
15.03.2018 / 16:08
Каму там кліп Галыгіна не падабаўся? У рэальным жыцці ўсё нашмат горш.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру