15.03.2018 / 16:53

Міністр абароны Брытаніі: «Расія павінна зматацца і заткнуцца» 42

Каментуючы інцыдэнт у Солсберы, дзе 4 сакавіка былі атручаныя былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка, міністр абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан абвясціў аб новых мерах для абароны ад хімічнай зброі.

Вядомы сваёй жорсткай лініяй ў дачыненні да Масквы, Уільямсан таксама параіў Расіі, на якую брытанскія ўлады ўсклалі адказнасць за гэта напад, «зматацца і заткнуцца».

Адначасова ў чацвер Брытанія, ЗША, Германія і Францыя выпусцілі сумесную заяву, у якой асудзілі напад на Скрыпаля і ўсклалі віну за інцыдэнт на Маскву.

«Гэта напад на суверэнітэт Вялікабрытаніі, і падобнае дзеянне дзяржавы — відавочнае парушэнне Канвенцыі аб хімічнай зброі і міжнароднага права. Яно пагражае бяспецы ўсіх нас», — гаворыцца ў дакуменце.

Раней адказнасць за атаку ўсклалі на Расію брытанскія ўлады. Пасля гэтага прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй ў сераду абвясціла аб высылцы 23 расійскіх дыпламатаў і шэрагу іншых мер у адказ.

Чытайце таксама: 

Жорсткае выступленне Мэй на адрас Расіі, але практычна ніякіх сутнасных крокаў

The Guardian: 10 спосабаў, як Вялікабрытанія можа адказаць на атручванне Скрыпаля

18
Дед Мороз / Адказаць
15.03.2018 / 16:56
Всё правильно сказал.
160
MrDDS777 / Адказаць
15.03.2018 / 16:57
Пупок не надорви.
4
Грязный Гарри / Адказаць
15.03.2018 / 17:03
Вот это четко.С гопниками и уголовниками надо разговаривать на понятном им языке.а не рафинированно изощряться в изящной словесности!
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру