15.03.2018 / 17:51

ЗША пашырылі санкцыі супраць Расіі 5

Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыі супраць Расіі. У санкцыйных спіс дададзеныя 13 прыватных асоб, у тым ліку бізнэсмен Яўген Прыгожын, і адна арганізацыя — «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», таксама вядомая як «фабрыка троляў».

Санкцыйных спіс дапоўнены ў адпаведнасці з «Актам процідзеяння супернікам Амерыкі праз санкцыі» (CAATSA), які падпісаў летась прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

У лютым вялікае журы федэральнага суда амерыканскай акругі Калумбія абвінаваціла расійскую кампанію «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», таксама вядомую як «фабрыка троляў», ва ўмяшанні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

У тэксце абвінавачвання былі пералічаныя імёны 13 расіян, якія, як указваецца, з'яўляюцца супрацоўнікамі арганізацыі або звязаны з ёй. Сярод іх — расійскі бізнэсмен Прыгожын, якога СМІ называлі «кухарам Пуціна».

1
Кнехт / Адказаць
15.03.2018 / 18:48
Паціху-памалу - і пацячэ ботакс ...
2
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
15.03.2018 / 19:09
Дзякуй Адзiнай Звышдзяржаве , што прывучае дзiкунскую недаiмперыю да яе сапрауднана месца - у куце
0
Дед Мороз / Адказаць
15.03.2018 / 21:17
Отличная новость!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру