15.03.2018 / 18:33

Шэнгенская віза для беларусаў можа не падаражэць да 80 еўра, а патаннець да 35 18

Прапанова пра падаражэнне шэнгенскай візы да 80 еўра яшчэ будзе абмяркоўвацца ў Еўрапейскім парламенце і Радзе ЕС і не зачэпіць Беларусі, калі наша краіна дамовіцца аб зніжэнні візавага збору да 35 еўра, паведамляе БелТА са спасылкай на прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Напярэдадні Еўракамісія абвясціла аб распрацоўцы паправак у візавыя правілы ЕС і прапанавала павялічыць памер консульскага збору за шэнгенскія візы — з 60 да 80.

Прапанаваныя змены яшчэ будуць абмяркоўвацца ў Еўрапейскім парламенце і Радзе ЕС. Перад тым як новыя правілы стануць законам, з імі павінны пагадзіцца абодва інстытуты.

Пры гэтым у прадстаўніцтве адзначылі, што павелічэнне візавага збору не закране тыя краіны, грамадзяне якіх плацяць больш нізкі збор — 35 еўра. Гэтыя краіны (Расія, Арменія, Азербайджан) падпісалі з ЕС пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Беларусь ужо некалькі гадоў вядзе кансультацыі і перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавых фармальнасцей. Яшчэ ў мінулым годзе паведамлялася аб тым, што перамовы знаходзяцца на завяршальным этапе.

Каб кошт на візы быў зніжаны, Мінск і Брусель павінны заключыць два пагадненні — аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі. Ні адзін з дакументаў пакуль не падпісаны, і дакладных тэрмінаў не агучана.

Чакаецца, што наступны раўнд перамоў адбудзецца ў Мінску ў бліжэйшыя месяцы.

0
LMI / Адказаць
15.03.2018 / 18:40
Вось менавіта - КАЛІ... І нешта падказвае - мы яшчэ пэўны час па 80 купляць будзем, а ўжо потым можа быць
1
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
15.03.2018 / 18:45
Но это не точно )
4
Dixie / Адказаць
15.03.2018 / 18:48
Не думаю, што мы тут чагосьці дасягнем. Ужо адклаў лішнюю 20тку, якая зусім не лішняя. Затое расейскія агенты могуць "навічок" вазіць па таннай візе за 35 еўра.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру