Развіццё ў Беларусі шматпартыйнай сістэмы перш неабходна замацаваць канстытуцыйна. Такое меркаванне Лукашэнка выказаў сёння на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда, паведамляе БелТА.

Гаворачы аб магчымасці ў будучыні абмеркавання тых ці іншых змяненняў у Канстытуцыю, кіраўнік дзяржавы прывёў у якасці прыкладу дэбаты па пытанні стварэння ў краіне паўнавартаснай шматпартыйнай сістэмы. У прыватнасці, агучваюцца прапановы стварыць буйную партыю на базе «Белай Русі».

«Я катэгарычна супраць, каб гэта была праўладная партыя, каб там усе начальнікі сядзелі, — заўважыў беларускі лідар. — Ідзе гэтая размова. Хтосьці кажа — час, трэба нешта зняць з улады, перадаць у партыі, трэба кадравыя пытанні вырашаць і іншае. Усё гэта правільна. Хтосьці кажа, што не час».

«Я лічу, што не з гэтага трэба пачынаць. Трэба наперадзе паставіць «каня». Трэба Канстытуцыяй замацаваць, калі мы да гэтага гатовыя. Калі мы гатовыя сёння да гэтых бесперапынных дэбатаў. Калі мы гатовыя стварыць сапраўдную шматпартыйную сістэму, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Нам трэба пачынаць з Канстытуцыі і там прапісваць жорстка гэтую шматпартыйную сістэму, якая роля партый. Бо мы ў грамадстве справакуем гэтую бойку. Таму трэба вельмі акуратна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0