Ганна і Алекс былі жанатыя чатыры гады. Дзякуючы гэтаму шлюбу Ганна Кушчанка (якая да гэтага часу носіць прозвішча былога мужа) атрымала брытанскае грамадзянства. У 2006 годзе муж і жонка развяліся, і Ганна з'ехала ў Расію, дзе пачала займацца прадпрымальніцтвам.

У пачатку 2010 года Ганна Чапман пераехала ў ЗША, дзе нібыта займалася бізнэсам. Летам таго ж года жанчына была затрыманая амерыканскімі спецслужбамі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Расіі.

У выніку гэтай аперацыі, акрамя Чапман, былі затрыманыя яшчэ 10 чалавек. Аднаму з іх удалося ўцячы.

Пазней Ганна Чапман і яшчэ дзесяць чалавек, якія прызналіся ў шпіянажы на карысць Расіі, вярнуліся на радзіму ў рамках абмену выведнікамі. Сярод чатырох расійскіх грамадзян, на якіх абмянялі Чапман і іншых, быў і Сяргей Скрыпаль.

Нягледзячы на тое, што Алекс Чапман памёр некалькі гадоў таму, пра яго заўчасную смерць СМІ паведамілі толькі цяпер, пасля замаху на Сяргея Скрыпаля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0