16.03.2018 / 06:23

СМІ: Рэчыва, якім атруціўся Скрыпаль, знаходзілася ў чамадане яго дачкі 64

Нервова-паралітычнае рэчыва, якім атруціўся былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, трапіла ў Вялікабрытанію ў чамадане яго дачкі Юліі, якая 3 сакавіка прыляцела з Расіі. Пра гэта піша The Telegraph са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах.

Суразмоўцы распавялі выданню, што Юлія магла нават не ўсведамляць, што правозіць атрутнае рэчыва. Следчыя адпрацоўваюць версію пра тое, што рэчывам было прамочана адзенне, касметыка і падарункі, якія знаходзіліся ў чамадане дачкі былога супрацоўніка ГРУ, які яны распакавалі ў доме Скрыпаля ў Солсберы. Адна з крыніц выдання сцвярджае, што ў кватэру Юліі ў Маскве маглі лёгка пранікнуць людзі, якія і падклалі яд у яе багаж. Выданне паказвае, што контртэрарыстычная паліцыя і MI5 ўжо адмовіліся ад версіі, паводле якой злачынцы самі трапілі на тэрыторыю Вялікабрытаніі з атрутным рэчывам.

57
Мікола / Адказаць
16.03.2018 / 06:50
Гледзячы на фота можна прыйсці да высновы :гэты газ нясе небяспеку для тых ,хто носіць сродкі абароны цела і органаў дыхання і бяспечны калі ты адзенеш каску выратавальніка белага ці жоўтага колеру.
67
смит / Адказаць
16.03.2018 / 06:59
Жаночы сьлед,помста... Калiсьцi працоуны калектыу прадпрыемства выдзялiу пазаштатнага правяраючага пры закладцы харчовых прадуктау у варачныя катлы сталоукi... нядоуга пражыу гэты чалавек...
5
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
16.03.2018 / 07:16
Пах «разанскага цукру » грукае у нашы дзверы
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру