16.03.2018 / 10:13

У Ваўкавыску зафіксавана ўжо 24 выпадкі адру 14

У Ваўкавыску па стане на 15 сакавіка лабараторна пацверджана 24 выпадкі адру, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

У цяперашні час 3 пацыенты знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, астатнія выпісаныя з папраўкай. Стан усіх тых, хто захварэў на адзёр ацэньваецца ад лёгкай да сярэдняй ступені цяжкасці. Ускладненняў пасля перанясення адзёру не адзначана.

У сувязі з рэгістрацыяй выпадкаў адру працягваецца правядзенне комплексу санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, у тым ліку медыцынскае назіранне і вакцынацыя супраць адру асоб, у тым ліку дзяцей, бацькі якіх раней адмаўляліся ад імунізацыі, адзначаецца ў паведамленні.

3
х / Адказаць
16.03.2018 / 10:17
Адру, расейскароцікі :)
1
Žvir / Адказаць
16.03.2018 / 10:24
Blin, nu, adkuļ jon uziaūsia, adzior toj ? varta nadzvyčajnaje stanovišča abviaščac` !
1
Лапух / Адказаць
16.03.2018 / 10:53
Цудна неяк?
Пры Жарко "не было"  ў краіне ні адзёру, ні грыпу, ані іншай масавай хваробы.
Скора будзе указ з Драздоў, і адзёр "знікне" толькі ў Беларусі.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру