16.03.2018 / 11:01

ДАІ заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць больш уважлівымі з-за непагадзі

У гэтыя выходныя на частцы тэрыторыі Беларусі прагназуецца неспрыяльнае надвор'е: снег, значнае паніжэнне тэмпературы, галалёдзіца.

«Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху прытрымлівацца правілаў і выконваць павышаныя меры бяспекі на дарозе. Кіроўцам у першую чаргу неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў асабліва на закругленнях дарог, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал руху, адмовіцца ад неабдуманых манеўраў», — адзначылі ў ДАІ.

Пешаходы таксама павінны праяўляць павышаную асцярожнасць. «Пераходзіце дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах. Перад выхадам на праезную частку пераканайцеся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Акуратна набліжайцеся да краю праезнай часткі, каб не трапіць пад колы. Будзьце ўважлівыя ў дварах. Абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі», — парэкамендавалі ў ДАІ.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру