16.03.2018 / 11:46

Падаткавікі просяць мінчан паведаміць аб тых, хто нелегальна працуе 11

Падаткавікі просяць мінчан паведамляць аб тых, хто працуе нелегальна. Для гэтага яны запусцілі акцыю «Заплаці падаткі — працуй сумленна». Акцыя пройдзе з 19 па 23 сакавіка, паведамілі ў ІМПЗ па Мінску, піша Tut.by.

- Грамадзяне, якія маюць інфармацыю аб фізічных асобах, якія аказваюць паслугі без выплаты падаткаў (нелегальна), могуць паведаміць пра гэта штодня з 09.00 да 18.00 па тэлефонах: 229-26-60; 229-26-85, - распавялі ў ІМПЗ па Мінску.

Раней падаткавікі прасілі беларусаў паведамляць пра нелегальных таксістаў, а таксама пра тых, хто нелегальна здае кватэры і гаражы.

У МПЗ раней заяўлялі, што актывізуюць працу ў дачыненні да грамадзян, якія жывуць «не па сродках».

Нагадаем, у падатковых органах працуе аўтаматызаваная сістэма, якая дазваляе супастаўляць інфармацыю аб тым, колькі чалавек зарабляе і колькі траціць. Напрыклад, у базе ўтрымліваецца інфармацыя аб зарплаце па асноўным месцы працы, аб атрыманых з-за мяжы грашовых пераводах, цяпер да яе дададуцца яшчэ і звесткі пра крэдыты і аб куплі валюты. Акрамя гэтага, база «бачыць» дарагія пакупкі: кватэры, дамы, транспартныя сродкі, гаражы.

0
Дима / Адказаць
16.03.2018 / 11:53
Обоснуйте для начала, откуда у чиновников коттеджи, начните прежде всего с себя!!!
0
? / Адказаць
16.03.2018 / 11:55
На забаўкі правадыру грошай на хапае?
0
Грамадская салідарнасць / Адказаць
16.03.2018 / 12:12
Грамадзяне, не будзьце стукачамі. Пакуль не правераць легальнасць даходаў жыхароў Драздоў, не можна стучаць на суседку, якая стрыжэ вашых дзяцей-школьнікаў, і суседа, які чыніць ваш аўтамабіль. Баронім адзін аднаго. Калі ўлады даб’юць рэшткі малога бізнэсу, прыкарытныя адчыняць свае станцыі тэхабслугоўвання, свае барбершопы "Чэкіст", дзе цэны будуць удвая-утрая вышэйшыя. Тое, што падатковая адмаўляецца правераць жыхароў Драздоў, азначае, што гэтая арганізацыя ў змове з імі. Усе вашыя падаткі і штрафы пойдуць на новыя катэджы драздуноў і іх дзяцей і ўнукаў.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру