Лідзія Графеева, якая заваявала сёння бронзу ў біятлоннай гонцы на 12,5 км, фота AP — БелТА

Лідзія Графеева, якая заваявала сёння бронзу ў біятлоннай гонцы на 12,5 км, фота AP — БелТА

Беларускія паралімпійцы, выступаючы ў Пхёнчхане, робяць цуды. Пра гэта заявіў сёння журналістам Аляксандр Лукашэнка, наведваючы вайсковую часць 5448 унутраных войскаў МУС, піша БелТА.

«Я вельмі шмат гляджу трансляцый з Паралімпіяды, калі ёсць магчымасць, не - у запісе гляджу. Я проста палюбіў гэтых людзей. Гэта ж мужныя людзі! Як яны змагаюцца! Калі б нашы спартсмены «без абмежаванняў» так выступалі, у нас бы па 30-40 медалёў было», — сказаў ён.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ён чакае вяртання паралімпійцаў на радзіму, каб падзякаваць, узнагародзіць і «заплаціць за іх неймаверную працу».

Пакуль на Паралімпіядзе беларусы заваявалі дзесяць медалёў (тры залатыя, чатыры сярэбраныя і тры бронзавыя)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0