Нават у мірны час роля Унутраных войскаў вялікая. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы напярэдадні 100-годдзя з дня ўтварэння ўнутраных войскаў МУС вайсковую часць 5448 у Мінску, піша БелТА.

«Роля вялікая, супакойваючая. Я гэта вельмі цаню, часта пра гэта кажу і заўсёды настойваю на тым, каб вайскоўцы ўнутраных войскаў неслі службу, асабліва ў гарадах, у Мінску, дзе розных людзей мора. І яшчэ важна: калі вы ідзяце па вуліцы і бачыце патруль — вы сябе ўпэўнена і спакойна адчуваеце. Асабліва бацькі з маленькімі дзецьмі. Нават у мірны час роля іх вялікая», - заявіў ён.

 «Гэта войскі, якія ў мірны час выконваюць функцыі па навядзенні ўнутранага парадку ў нашай краіне. Гэта войскі практычна пастаяннай баявой гатоўнасці, як памежныя і іншыя. Гэта вельмі ганаровая служба. Хлопцы і бацькі жадаюць, каб сыны тут служылі (ужо і дзяўчаты служаць). Яны сёння разам з міліцыяй гарантуюць унутраную бяспеку нашай дзяржавы. Гэта яны наводзяць парадак, змагаюцца са злачыннасцю, дапамагаюць і ўчастковым міліцыянтам, і следчым паставіць на месца злачынцаў», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0