16.03.2018 / 12:35

Кірыл Руды пачаў кампанію, каб у Кітаі Беларусь перасталі называць «Белай Расіяй» 33

Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды на сваёй старонцы ў твітары напісаў: «Беларусь — не Белая Расія». У Кітаі пачалася кампанія па змяненні назвы беларускай дзяржавы на кітайскай мове з «Белая Расія» ці «Белоруссія» на «Беларусь»

Пры гэтым публікацыя аздобленая правільным і няправільным напісаннем нашай краіны па-кітайску. Няправільна будзе пісацца 白俄罗斯, а правільна — 白罗斯.

Кірыл Руды тлумачыць, што іерогліф 俄, які выдаляецца з сярэдзіны значыць «рускі», а ў звязку з дзвюма наступнымі — «Расія».

Да прызначэнне паслом у Кітай Кірыл Руды працаваў помочнікам прэзідэнта па эканамічных пытаннях. Руды запомніўся як ліберал, аўтар кнігі «Фінансавая дыета».

ЗП

3
Сярджук / Адказаць
16.03.2018 / 12:41
Рэд. Выдалена.
1
Алег / Адказаць
16.03.2018 / 12:47
Хай ім гэтая белая расея вяртае крэдыты, што улада набрала састарэлым абсталяваннем ды будаўніцтвам, а вяртаць нам грашыма.
2
Рэгбiст / Адказаць
16.03.2018 / 12:48
Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру